Бярэзіна (востраў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Востраў Бярэзіна (руск.: Березина, англ.: Berezina) або востраў Грынвіч (англ.: Greenwich) — востраў у складзе Паўднёвых Шэтландскіх астравоў. Агульная плошча сушы — 142,7 км².
Remove ads
Гісторыя
Дакладная дата адкрыцця вострава не вызначаная. Мяркуецца, што ён мог быць вядомы ўжо ў канцы XVI — пачатку XVII ст. іспанскім мараплаўцам. У 1821 гадзе востраў быў заўважаны амерыканскім капітанам Дж. Шэфілдам і названы Грынвіч. Праз некалькі месяцаў незалежна ад амерыканца востраў быў нанава адкрыты і картаграфаваны расійскай экспедыцыяй на чале з Ф. Белінсгаўзенам і атрымаў назву Бярэзіна ў гонар падзей 1812 г.
У канцы XIX — першай палове ХХ стагоддзя Бярэзіну наведвалі кітабоі і паляўнічыя на ластаногіх. Афіцыйна свае правы на востраў прад’яўлялі Вялікабрытанія i Аргенціна. Акрамя таго, на яго могуць прэтэндаваць Расія і ЗША. Аднак паводле дагавору 1961 года ён, як і іншыя Паўднёвыя Шэтландскія астравы, застаецца свабодным ад суверэнітэту любой дзяржавы.
У 2004—2005 гадах даследаваўся балгарскай навуковай экспедыцыяй.
Remove ads
Прырода
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Значную частку займаюць скалістыя ўзвышшы, пакрытыя ледавіком. Найвышэйшымі з’яўляюцца Брэзнікаўскія вяршыні на паўднёва-ўсходняй ускраіне (да 625 м).
Клімат прахалодны антарктычны. Раслінны свет бедны, характэрны для антарктычнай тундры. Лежбішчы ластаногіх, калоніі марскіх птушак.
Насельніцтва
Сталага насельніцтва няма, хаця на паўночным усходзе працуе чылійская палярная станцыя Артура Прат, а на поўначы — эквадорская станцыя Педрэ Вісентэ Мальданада.
Карты
- L.L. Ivanov et al. Antarctica: Livingston Island and Greenwich Island, South Shetland Islands (from English Strait to Morton Strait, with illustrations and ice-cover distribution). Scale 1:100000 topographic map. Sofia: Antarctic Place-names Commission of Bulgaria, 2005.
Галерэя
- Горны пейзаж
- Халоднае мора
- Праліў Гурон
- Станцыя Артура Прат
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads