Бібліятэка Кангрэса

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бібліятэка Кангрэсаmap
Remove ads

Бібліятэ́ка Кангрэ́са (па-англійску: The Library of Congress) — нацыянальная бібліятэка ЗША, адна з найбуйнешых бібліятэк свету. Знаходзіцца ў Вашынгтоне. З’яўляецца навуковай бібліятэкай Кангрэса ЗША, абслугоўвае ўрадавыя органы, даследчыя ўстановы, навуковых супрацоўнікаў, прыватныя фірмы і прамысловыя кампаніі, школы. Адмысловы аддзел Бібліятэкі Кангрэса займаецца афармленнем аўтарскіх правоў. Аформіць аўтарскае права можна і ў інтэрнэце, запоўніўшы бланк форму на сайце Бібліятэкі Кангрэса.

Хуткія факты Бібліятэка Кангрэса Library of Congress, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Бібліятэка заснавана 24 красавіка 1800 года як даведачная для патрэб Кангрэса ЗША, паступова ператварылася ў нацыянальны інстытут. Пасля 2-й сусветнай вайны буйная ўніверсальная бібліятэчна-інфармацыйная сістэма, у складзе якой: заканадаўчая бібліятэка і галоўны даследчы цэнтр Кангрэса ЗША; публічная бібліятэка; урадавая для абслугоўвання выканаўчых і судовых органаў; агенцтва па аўтарскім праве; цэнтр нацыянальнай бібліяграфіі; міжнародны інстытут (збірае даследчыя матэрыялы на больш як 400 мовах, мае 7 замежных агенцтваў); нацыянальны цэнтр бібліятэчнага абслугоўвання сляпых і інвалідаў. Агульны фонд (на 1.1.1992) 90 млн экзэмпляраў кніжных выданняў і інш.

У сярэдзіне 1960-х гадоў створаны фармат МАРК для падачы бібліяграфічных звестак у машыначытальнай форме.

Remove ads

Арганізацыя працы

Thumb
Чытальная зала

Бібліятэка Кангрэса мае 18 чытальных зал на 1460 чытацкіх месцаў. З бібліяграфічных выданняў бібліятэкі Кангрэса найбольш значныя «Нацыянальны зборны каталог» («The National Union Catalog»), які выходзіць з 1958 года штомесяц, і зборны каталог кніг, які захоўваюцца ў бібліятэках ЗША (610 тт.). выдала больш за 2 млн кніг па сістэме Брайля і гуказапісаў для сляпых.

Выкарыстоўваемыя фарматы

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads