Бібліятэка Марчыяна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бібліятэка Марчыянаmap
Remove ads

Нацыянальная бібліятэка св. Марка (Marciana) — найбуйнейшая бібліятэка Венецыі. Яе збор налічвае каля 13000 рукапісаў, 2883 кнігі-першадрукі і 24055 кніг XVI стагоддзя.

Хуткія факты Нацыянальная бібліятэка святога Марка Libreria Marciana, Biblioteca Nazionale Marciana, Краіна ...

Пачатак бібліятэцы паклаў зроблены Венецыянскай рэспубліцы 31 мая 1469 года кардыналам Бесарыёнам дарунак кніжнай калекцыі, якая налічвала 750 рукапісаў на лацінскай мове і старажытнагрэчаскай, не ўлічваючы першадрукаў. На працягу ўсяго існавання рэспублікі агульнадаступны збор папаўняўся за кошт укладаў арыстакратычных сямействаў, а ў пачатку XIX стагоддзя — яшчэ і дзякуючы паступленню кніг з аслабелых Напалеонам манастыроў.

У 1530-я гг. бібліятэкай кіраваў ўплывовы П’етра Бемба. Не без яго ўдзелу былі выдзелены сродкі на ўзвядзенне будынка бібліятэкі ў квартале Сан-Марка. Будаўніцтва пачалося ў 1537 годзе па праекце Якапа Сансавіна; дабудовай ў 1580-я гг. займаўся Скамоцы. Над упрыгажэннем залаў бібліятэкі працавалі Паала Веранезэ, Франчэска Сальвіаці, Андрэа Мелдола і іншыя знакамітыя майстры таго часу. Па меры росту бібліятэкі яна заняла і суседнія будынкі, у тым ліку пабудаваны па праекце Сансавіна ў 15371547 гг. манетны двор.

Thumb
Будынкі Старой бібліятэкі Сан-Марка ў Венецыі
Remove ads

Зноскі

1. www.beniculturali.it Праверана 26 красавіка 2024.

2. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.

3. ISTAT 2019 survey on Italian libraries — 2021.

4. ISTAT 2021 survey on Italian libraries — 2023.

5. ISTAT 2022 survey on Italian libraries — 2024.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads