Бібліятэка герцага Аўгуста

From Wikipedia, the free encyclopedia

Бібліятэка герцага Аўгустаmap
Remove ads

Бібліятэка герцага Аўгуста (ням.: Herzog August Bibliothek) — гістарычная бібліятэка ў нямецкім горадзе Вольфенбютэль (зямля Ніжняя Саксонія, Германія). Першапачаткова — збор кніг асвечанага герцага Аўгуста Браўншвайг-Вольфенбютэльскага, які стаў публічным пасля яго смерці ў 1666 годзе.

Thumb
Заснавальнік бібліятэкі
Хуткія факты Бібліятэка герцага Аўгуста ням.: Herzog August Bibliothek, Краіна ...

Герцаг Аўгуст быў заўзятым бібліяфілам. Ён збіраў кнігі з дзяцінства; яго агенты ездзілі па Еўропе, адусюль прывозячы кнігі і рукапісы. Свае бібліятэчныя багацці ён размяшчаў у прыстасаваным для гэтых мэт будынку былой стайні, якая размяшчалася непадалёк ад Вольфенбютэльскага замка. Пры ім пачалося складанне каталога, і з 7 200 яго старонак (шэсць фаліянтаў) ён уласнаручна запоўніў больш за палову. Гадзіны, праведзеныя ім за чытаннем кніг, забываючы пра ежу і сон, ён лічыў лепшымі ў сваім жыцці. За час свайго жыцця ён сабраў такую колькасць кніг, якая стала называцца «восьмым цудам свету». Многія навукоўцы Еўропы імкнуліся папрацаваць у гэтай бібліятэцы. Калі герцаг сканаў, у вольфенбютэльскім зборы Bibliotheka Augusta налічвалася 134 000 адзінак захоўвання.

Пры сыне герцага Аўгуста — Антоне Ульрыху захавальнікам бібліятэкі быў запрошаны Готфрыд Вільгельм Лейбніц (1690—1716), а яе фонды істотна ўзбагаціліся. Непадалёк ад замка захаваўся дом іншага куратара бібліятэкі — Г. Э. Лесінга.

Thumb
Будынак чытальнай залы — пераабсталяваны цэйхгаўз

Будынак, дзе размяшчаецца бібліятэка, быў узведзены ў 1887 годзе на месцы ратонды 1705—1710 гадоў, у праектаванні якой браў удзел Лейбніц.

У пачатку XXI стагоддзя ў фондах бібліятэкі налічваецца каля мільёна найменняў кніг, у тым ліку 12 000 рукапісаў за час ад антычнасці да Сярэднявечча, 5 000 кніг эпохі пачатку кнігадрукавання, і тысячы марскіх і сухапутных карт.

У спецыяльным памяшканні захоўваецца збор глобусаў зямлі і неба. Калекцыя партрэтаў налічвае 40 000 асобнікаў (астатнія мастацкія скарбы Вельфаў захоўваюцца ў Музеі герцага Антона Ульрыха ў Браўншвайгу).

Remove ads

Найбольш каштоўныя рукапісы і кнігі

  • Кліменціны (II ці III стагоддзе) — хрысціянскі грэчаскі раман, выключна рэдкі помнік апокрыфічнай літаратуры ранняга хрысціянства
  • Вольфенбютэльскі кодэкс (VI стагоддзе) — рэдкі ўзор рукапісу Гоцкай Бібліі
  • Вольфенбютэльскі кодэкс A (4 евангеллі; VI стагоддзе)
  • Вольфенбютэльскі кодэкс B (евангеллі паводле Лукі і Яна; V стагоддзе)
  • Капітулярый пра маёнткі (каля 800 года) — інструкцыя Карла Вялікага па кіраванні каралеўскімі маёнткамі
  • Вольфенбютэльскія аналы (пачатак IX стагоддзя)
  • Cod. Guelf. 334 Gud. lat. (каля 1100 г.) — ілюмінаваны рукапіс, які змяшчае ўсе працы Гвіда Арэцінскага
  • Евангелле Генрыха Льва (XII стагоддзе)
  • Саксонскае зярцала (1221—1225 гады) — найстарэйшы прававы зборнік Германіі, складзены суддзёй (шэфенам) Эйке фон Рэпкавым
  • Вялікая кніга арганума (XIII стагоддзе) — два нотныя рукапісы, якія змяшчаюць рэпертуар парыжскай школы Нотр-Дам (найстаражытны слой — другая палова XII ст.)
  • 9 кніг з Бібліятэкі Корвіна
Remove ads

Літаратура

  • Izabella Gavin, Dieter Schulze. Brunschwig und Umgebung. Bremen: Edition Temmen, 2002. ISBN 3-86108-491-0

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads