Білінгс (Мантана)

горад у штаце Мантана, ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia

Білінгс (Мантана)map
Remove ads

Білінгс (англ.: Billings) — найбуйнейшы горад штата Мантана, ЗША. Насельніцтва - 101.876 чалавек па стане на 2007 год.

Хуткія факты Білінгс, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Горад быў заснаваны ў 1877 годзе.

Геаграфія

Размешчаны ў паўднёвай частцы штата на беразе ракі Йелаўстан.

Паводле дадзеных бюро статыстыкі ЗША, горад займае агульную плошчу 87.6 км², з якіх 87.3 км² прыпадае на сушу і 0.3 км² - на водныя рэсурсы. Усяго 0.33% агульнай плошчы горада занята вадой.

Клімат

Білінгс мае паўпустынны клімат (BSk паводле класіфікацыі клімату Кепена) з гарачым летам і халоднай, сухой зімой. Тэмпература летам можа дасягаць 38 °C (1-3 разы за год) і падаць да −17 °C у начны час сутак зімой (17-18 такіх начэй за год). Ападкаў у выглядзе снегу выпадае ў сярэднім 146 см у год, але з-за цяпла, якое прыносіць у горад ветрам Чынук са снежня па сакавік, снежны полаг у Білінгсе не сталы. У цэлым замаразкі ў горадзе пачынаюцца ў канцы верасня — пачатку кастрычніка і заканчваюцца ў канцы красавіка — пачатку мая. Вясна і восень у Білінгсе ў асноўным лагодныя, але кароткія. Вятры, досыць моцныя час ад часу, лічацца «лёгкімі» ў параўнанні з астатняй Мантанай. Сярэднегадавая тэмпература — 8,9 °C Сярэднегадавая хуткасць ветра — 4,7 м/с Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 56 %

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads