Біргіта Шведская (прынцэса)
Шведская прынцэса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Прынцэса Біргіта Інгеборга Аліса Шведская (шведск.: Hennes Kungliga Höghet Birgitta, Prinsessa av Sverige och Hohenzollern; 19 студзеня 1937[5], Палац Хага, камуна Сольна — 4 снежня 2024[1], Мальёрка, Балеарскія астравы[d][2]) — шведская прынцэса, у шлюбе — княгіня Гогенцолерн, сястра караля Карла XVI Густава[6].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 19 студзеня 1937 года. Прынцэса стала другім дзіцем і дачкой прынца Густава Адольфа, герцага Вестэрботэнскага і яго жонкі прынцэсы Сібілы Саксен-Кобург-Гоцкай. Бацька прынцэсы належаў да шведскай каралеўскай дынастыі Бернадотаў і быў сынам караля Швецыі Густава VI Адольфа і яго жонкі Маргарыты Канаўцкай, унучкі каралевы Вікторыі. Маці прынцэсы Сібіла — дачка прынца Карла Эдуарда, герцага Саксен-Кобург-Гоцкага і прынцэсы Вікторыі Адэлаіды Шлезвіг-Гольштэйн. У сям’і пасля яе нарадзіліся яшчэ дзве дачкі: прынцэсы Дэзірэ і Крысціна, а таксама сын — будучы кароль Швецыі Карл XVI Густаў[7].
Падчас візіту да сваякоў у Германію ў 1959 годзе сустрэла будучага мужа — нямецкага князя Іагана Георга Гогенцолерна (1932—2016). 15 снежня 1960 года было абвешчана аб заручынах. Вяселле адбылося 25 мая 1961 года ў Каралеўскім палацы ў Стакгольме[8], а рэлігійная цырымонія — ў Палацы Зігмарынген 30 мая таго ж года. У шлюбе ў іх нарадзілася трое дзяцей:
- Карл Крысціян Гогенцолерн (нар. 5 красавіка 1962);
- Дэзірэ Гогенцолерн (нар. 27 лістапада 1963);
- Хубертус Гогенцолерн (нар. 10 чэрвеня 1966).
У 1990 годзе муж і жонка сталі жыць асобна, але шлюб афіцыйна скасаваны не быў.
Remove ads
Каралеўскія абавязкі
Прынцэса з’яўлялася ганаровым членам Каралеўскага таварыства гольфа. Гэты абавязак яна ўзяла на сябе пасля смерці дзядзькі прынца Бертыля ў 1997 годзе.
Біргіта штогод прымала ўдзел у дні Святой Люсіі і лічыла гэтае свята нацыянальным у Швецыі.
Тытулы
- 19 студзеня 1937 — 25 мая 1961 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская.
- 25 мая]] 1961 — 4 снежня 2024 — Яе Каралеўская Высокасць прынцэса Шведская, прынцэса Гогенцолерн.
Зноскі
- Nyheter S. V. T. Prinsessan Birgitta är död — 2024. Праверана 5 снежня 2024.
- Lundy D. R. The Peerage
- Lundy D. R. Birgitta Ingeborg Alice Bernadotte, Princess of Sweden // The Peerage
- Princess Birgitta — Sveriges Kungahus. Архівавана 28 красавіка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
