Біртэ Вільке

From Wikipedia, the free encyclopedia

Біртэ Вільке
Remove ads

Біртэ Вільке (дацк. Birthe Wilke, нар. 19 сакавіка 1936) — папулярная дацкая спявачка 1950-х гг., якая заняла трэцяе месца на конкурсе песні Еўрабачанне 1957 года.

Хуткія факты Біртэ Вільке, Род дзейнасці ...

Вырасла ў музычнай сям’і ў капенгагенскім раёне Вестэрбро. У падлеткавым узросце выйграла конкурс талентаў, які праводзіўся ў Нацыянальным тэатры. Пазней выступала як салістка з аркестрам Бруна Хенрыксена ў парку Цівалі. У 1956 годзе запісала першы дыск са сваёй версіяй кампазіцыі Que Sera, Sera.

Пасля перамогі на конкурсе Dansk Melodi Grand Prix прадстаўляла Данію на конкурсе Еўрабачанне ў 1957 годзе, дзе ў дуэце з Густавам Вінклерам выканала песню Skibet Skal Sejle I Nat. Дуэт заняў трэцяе месца сярод 10 удзельнікаў і запомніўся 13-секундным пацалункам пасля завяршэння выступлення.

Вільке таксама ўдзельнічала ў конкурсе Еўрабачанне ў 1959 годзе, дзе заняла пятае месца з кампазіцыяй Uh-Jeg Ville Ønske Jeg Var Dig.

У канцы 1950-х гг. здзейсніла гастрольнае турнэ па Польшчы, ФРГ і ЗША, заваяваўшы, у прыватнасці, першую прэмію на песенным фестывалі ў Сопаце. У 1961 годзе выканала ролю спявачкі з начнога клуба ў фільме «Рэптылія». Таксама была вядучай радыё- і тэлепраграм, здымалася ў рэкламных і камерцыйных фільмах.

Remove ads

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 11 студзеня 2016.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q37312'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads