Факультэт біялогіі і экалогіі ГрДУ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Факультэт біялогіі і экалогіі — адзін з факультэтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Remove ads
Гісторыя
З’яўленню факультэта біялогіі і экалогіі папярэднічаў хіміка-біялагічны факультэт, які праіснаваў у Гродзенскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Янкі Купалы з 1963 па 1975 гады. На ім вялася падрыхтоўка настаўнікаў біялогіі з дадатковай спецыяльнасцю «хімія». У 1975 годзе ён быў зачынены. Але ў 1984 годзе, калі зноў узнікла патрэбнасць у біялагічных, педагагічных і навуковых кадрах, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы быў адкрыты біялагічны факультэт, які ажыццяўляў падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія» з прысваеннем кваліфікацый: «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і хіміі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі і геаграфіі»; «Біёлаг. Выкладчык біялогіі. Практычны псіхолаг ва ўстановах адукацыі». Пасля адкрыцця спецыяльнасці «Экалогія» ў 1995 годзе факультэт быў перайменаваны ў факультэт біялогіі і экалогіі.
Remove ads
Кафедры
- Экалогіі
- Батанікі
- Хіміі і біятэхналогіі
- Заалогіі і фізіялогіі чалавека і жывёл
- Біяхіміі
- Тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання
Аспірантура
- Мікрабіялогія
- Біяхімія
- Фізіялогія чалавека і жывёл
- Біяфізіка
- Біятэхналогія
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads