Вагрыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вагрыя
Remove ads

Ва́грыя (ням.: Wagrien) — паўвостраў на ўсходзе германскай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн. Найвышэйшы пункт Вагрыі — Бунгсберг (168 м), дзе размешчана старажытная крэпасць. Назва ўзнікла не пазней за пачатак 8 ст. і мае славянскія карані.

Thumb
Карта Вагрыі (1651)

У Сярэднявеччы Вагрыя — тэрыторыя паміж Балтыйскім морам, рэкамі Травэ і Свянцінай і востравам Фэмарн, населеная славянскім племем ваграў, якая з 10 ст. падверглася спусташальным набегам нямецкіх феадалаў і была захопленая імі ў 1139 г.[1].

Сёння Вагрыяй звычайна называюць толькі Ольдэнбургскі паўвостраў (Oldenburgische Halbinsel) ва Усходнім Гольштэйне. Замак Вагрыр займаў цэнтральнае месца ў Ольдэнбургу (тады ён называўся Starigard, або «Стары замак»); валы ўсё яшчэ існуюць.

Thumb
Панарама ландшафту Вагрыі з крэпасці Бунгсберг
Remove ads

Зноскі

  1. Гладкий В. Д. Славянский мир I—XVI века. Энциклопедический словарь. М., Центрополиграф, 2001. С. 80.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads