Вагула

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вагула
Remove ads

Вагула — возера ў Эстоніі. Размешчана ў павеце Вырумаа на тэрыторыі воласці Выру, за 2 км на захад ад горада Выру. Праз возера працякае рака Выханду, якая злучае Вагулу з возерам Тамула, што размяшчаецца за 1,5 км на ўсход.

Хуткія факты Вагула, Морфаметрыя ...

Акваторыя возера размяшчаецца ў паўднёвай частцы тэрыторыі вёскі Вагула. З усходняга боку да возера прылягае тэрыторыя вёскі Раазісаарэ, з паўднёвага — Юба, з заходняга — Ярвера, з паўночнага — Алакюля. Уздоўж паўднёвага берага праходзіць чыгуначная лінія Валга — Койдула, на якой знаходзіцца закрыты прыпыначны пункт Вагула.

Плошча возера складае 603,8 га. Даўжыня з усходу на захад складае 4,6 км, шырыня — 1,7 км. Максімальная глыбіня — 11,5 м, сярэдняя глыбіня — 5,2 м. Берагі нізкія, пераважна пясчаныя ці галькавыя.

Remove ads

Зноскі

  1. Estonian Environmental Register Праверана 18 студзеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q12366858'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads