Загацце (вадасховішча)

вадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Зага́ццевадасховішча ў Ельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад Ельска, каля вёскі Загацце. Створана ў 1982 г. Наліўное — напаўняецца з дапамогай помпавай станцыі вадой з Высока-Махнавіцкага канала.

Хуткія факты Загацце, Размяшчэнне ...

Плошча паверхні вадасховішча 0,73 км². Даўжыня 1,9 км, найбольшая шырыня 0,8 км, даўжыня агараджальнай дамбы 4,9 км. Найбольшая глыбіня 6,4 м, сярэдняя 4,1 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 4,7 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 38,8 млн м³.

Remove ads

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 2. — С. 318. — 522 с. 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 32. — 68 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads