Рудзея (вадасховішча)

вадасховішча ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудзея (вадасховішча)map
Remove ads

Рудзе́явадасховішча на мяжы Магілёўскага і Чавускага раёнаў, каля населеных пунктаў Гародня і Мядзвёдаўка. Створана на рацэ Рудзея ў 1986 годзе ў мэтах арашэння сельскагаспадарчых угоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.

Хуткія факты Рудзея, Размяшчэнне ...

Плошча паверхні 3,85 км², даўжыня 12 км, найбольшая шырыня 700 м, глыбіня 7,6 м, аб'ём вады 8,3 млн м³. Плошча вадазбору 329 км². Берагавая лінія звілістая, у вусцях рэк і ручаёў утварае залівы. На поўначы ўпадае ручай Ільменка.

Каля вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Р122. На беразе вадасховішча спартыўна-аздараўленчы цэнтр «Рудзея»[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads