Вадзім Траццяк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вадзім Алегавіч Траццяк (нар. 3 чэрвеня 2000, Мінск, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі U-20.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванец СДзЮШАР БК «Мінск-2006». Першы трэнер — Сяргей Іванавіч Шайкоўскі[2].
У 2016 годзе далучыўся да «Мінска», выступаючы спачатку за моладзевы і рэзервовы склады. Па выніках розыгрышу 2022/23 ён заваяваў з камандай залатыя медалі чэмпіянату Беларусі. У Адзінай лізе ВТБ згуляў 17 матчаў: 1,5 ачка, 0,4 падбору, 0,5 перадач.
У жніўні 2023 года падпісаў кантракт з «Астаной», але ў снежні пакінуў клуб.
Выступаў за юнацкую (2015—2016), юніёрскую (2017—2018) і моладзевую (2019—2020) зборную Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
- 2016—2019 — Цмокі-Мінск-2
- 2019—2022 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2020—2021 — Цмокі-Мінск
- 2022—2023 — Мінск (рэзервовая каманда)
- 2022—2023 — Мінск
- 2023 — Астана (Казахстан)
- 2024 — Гродна-93
- з 2024 — Чалбаскет (Чалябінская вобласць, Расія)
Дасягненні
Чэмпіён Беларусі (2): 2020/2021, 2022/2023.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2023/2024.
Зноскі
- Vadzim Tratsiak // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (мужчины) на 2018 год. Сборная команда - стажёрский состав (переменный)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 чэрвеня 2021. Праверана 14 сакавіка 2024.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads