Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ваенна-паветраныя сілы Расійскай Федэрацыі (ВПС Расіі) — род (да 2015 — від) Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі. Прызначаны для вядзення разведкі груповак праціўніка, забеспячэння (стрымлівання) ў паветры, абароны ад удараў з паветра важных ваенна-эканамічных раёнаў (аб'ектаў) краіны і груповак войскаў, папярэджання пра паветраны напад, паражэнне аб'ектаў, якія складаюць аснову ваеннага і ваенна-эканамічнага патэнцыялу праціўніка, падтрымкі з паветра Сухапутных войскаў і сіл флоту, дэсантавання паветраных дэсантаў, перавозкі войскаў і матэрыяльных сродкаў па паветры.
Структурна авіяцыя ВПС падзяляецца на далёкую (ДА), франтавую, ваенна-транспартную (ВТА) і армейскую авіяцыю (АА), якія, у сваю чаргу, могуць мець у сваім складзе бамбардзіравальную, штурмавую, знішчальную, разведвальную, транспартную і спецыяльную авіяцыю.
Код нумарных знакаў транспартных сродкаў ВПС УС Расіі — 34.[2]
Remove ads
Гл. таксама
- Імператарскі ваенна-паветраны флот Расіі
- Авіяцыя Ваенна-марскога флоту
- Ваенная авіяцыя
- Ваенна-паветраныя сілы
- Галоўнакамандуючыя ВПС СССР і Расіі
- Узброеныя сілы Расійскай Федэрацыі
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads