Ваенны ардынарыят Аргенціны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ваенны ардынарыят Аргенціны (ісп.: Obispado Castrense de Argentina) — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Аргенціне. Ваенны ардынарыят Аргенціны, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Аргенцінскай арміі, Нацыянальнай жандармерыі і Берагавой аховы і іх сем’яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Аргенціны з’яўляецца Сабор Стэла Марыс у Буэнас-Айрэсе.

Хуткія факты Ваенны ардынарыят Аргенціны, лацінскі ...
Remove ads

Гісторыя

8 ліпеня 1957 года быў створаны ваенны вікарыят для ваеннаслужачых аргенцінскай арміі. 21 красавіка 1986 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Spirituali militum curae, якой пераўтварыў вікарыят у ваенны ардынарыят Аргенціны[1].

Ардынарыі ваеннага ардынарыята

Ваенныя вікарыі

  • Фермін Эміліа Лафітэ (1957—1959)
  • Антоніа Каджыяна (14.12.1959 — 7.07.1975)
  • Адольфа Серванда Тартола (7.07.1975 — 30.03.1982)
  • Хасэ Мігель Медзіна (30.03.1982 — 21.07.1986)

Ваенныя ардынарыі

  • Хасэ Мігель Медзіна (21.07.1986 — памёр 7.03.1990)
  • Нарберта Эўхеніа Канрада Марціна (8.11.1990 — памёр 28.08.2001)
  • Антоніа Хуан Басеота (8.11.2002 — 15.05.2007)
  • З мая 2007 года месца ваеннага ардынарыя вакантна.
Remove ads

Гл. таксама

  • Антоніа Каджыяна
  • Альберта Занчэта
  • Крысціян фон Верніч

Зноскі

  1. Spirituali militum curae. The Holy See: Apostolic Constitutions. (лац.)

Крыніца

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads