Вазапісец Пана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вазапісец Пана
Remove ads

Вазапісец Пана — ананімны атычны грэчаскі вазапісец, прадстаўнік чырвонафігурнага вазапісу. Вазапісец Пана лічыцца вучнем Місана. Працаваў прыкладна з 480 да 450 да н. э.

Хуткія факты Вазапісец Пана, Род дзейнасці ...
Thumb
Пеліка з выявай барацьбы Геракла і Бусірыса, знойдзеная ў Феспіях. Нацыянальны археалагічны музей Афін

Яго імянная ваза — кратар з выявай Пана, які пераследуе пастуха на боку А, і смерцю Актэона — на боку В, цяпер захоўваецца ў Музеі вытанчаных мастацтваў, Бостан.

Сярод прац вазапісца Пана кратары, пелікі, гідрыі і амфары. У цэлым яго аўтарству прыпісваюць больш за 100 ваз. Сцэны яго вазапісу характарызуюцца свежасцю малюнка, майстэрствам выканання, поўныя гумару і іроніі.

  • Імянная ваза — кратар з выявай Пана, Бостан
  • пеліка Геракл і Бусіріс, Афіны
  • псіктар Барацьба Апалона і Марпесы, Мюнхен
  • лекіф з выявай паляўнічага, Бостан
Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads