Вазраждзенне (Магілёўскі раён)
вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вазраждзе́нне[1] (трансліт.: Vazraždziennie, руск.: Возрожденье) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Семукацкага сельсавета. Размешчана за 45 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 9 км ад чыгуначнай станцыі Друць на лініі Магілёў — Асіповічы. Рэльеф раўнінны, на ўсход мяжуе з лесам, на поўнач праходзяць меліярацыйныя каналы, злучаныя з р. Друць (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па шашы Бялынічы — чыгуначная станцыя Друць, якая праходзіць непадалёку ад вёскі.
Remove ads
Гісторыя
У ліпеня 1922 года тут на былых памешчыцкіх землях узнікла сельскагаспадарчая арцель «Адраджэнне» і пачаў складвацца населены пункт. У 1926 годзе арцель аб’ядноўвала 9 гаспадарак, мелася кузня. З 20 жніўня 1924 года ў Гарадзішчанскім сельсавеце Магілёўскага раёна Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці, з 24 чэрвеня 1960 года ў Бокатаўскім, з 4 чэрвеня 1965 года ў Семукацкім сельсаветах.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Вяскоўцы Ф. А. Краўцоў і П. С. Старавойтаў аказвалі вялікую дапамогу партызанам — рамантавалі вінтоўкі, кулямёты, аднавілі 45-міліметровую гармату, зрабілі аўтамат, выраблялі неабходныя дэталі для стралковай зброі.
У 1990 годзе у складзе саўгаса «Колас» (цэнтр — в. Семукачы). Размяшчалася вытворчая брыгада.
Remove ads
Планіроўка
Планіровачна складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Забудавана двухбакова традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- 1990 — 24 гаспадаркі, 26 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 5 гаспадарак, 7 жыхароў.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads