Вакзал Аўстэрліц

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вакзал Аўстэрліцmap
Remove ads

Вакзал Аўстэрліц (фр.: Gare d'Austerlitz) — адзін з шасці асноўных чыгуначных вакзалаў Парыжа. Ён размяшчаецца на левым беразе Сены ў 13-й муніцыпальнай акрузе. Штодня вакзал абслугоўвае 68000 пасажыраў (25 млн у год), што складае прыкладна палову пасажыраперавозак вакзалу Манпарнас.

Хуткія факты Вакзал Аўстэрліц, Аператар ...

Назва вакзала паходзіць ад мараўскага горада Аўстэрліц, дзе 2 лістапада 1805 г. адбылася «бітва трох імператараў», падчас якой Напалеон разграміў праўзыходныя па колькасці руска-аўстрыйскія войскі. У гонар перамогі пры Аўстэрліцы ля вакзала ўстаноўлены французскі ваенны карабель.

Цягнікі з Аустерліцкага вакзала адпраўляюцца галоўным чынам у паўднёвым напрамку — да Арлеана, Тура, Мадрыда, Лісабона.

Remove ads

Гісторыя

Вакзал Аўстэрліц быў адкрыты 20 верасня 1840 года ў сувязі з адкрыццём лініі Парыж — Жывусі, якая была падоўжана да Арлеана ў 1843 годзе. У 1846 годзе вакзал павялічыў свае памеры. Да Сусветнай выставы 1900 года вакзал заставаўся канчатковым прыпынкам лініі Парыж-Арлеан, пакуль не быў адкрыты новы вакзал Гар д’Арсе, у якім цяпер размешчаны музей Арсе. Будынак Арсе быў зачынены ў 1939 годзе, і разам з тым усе цягнікі далёкага следвання былі зноў перанесены на вакзал Аўстэрліц.

Remove ads

Зноскі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads