Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў
вучоны ў галіне радыётэхнікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Аркадзьевіч Чардынцаў (21 жніўня 1936, Свярдлоўск, Расія — 23 студзеня 2016) — беларускі спецыяліст у галіне радыётэхнікі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Уральскі політэхнічны інстытут (1959), Маскоўскі энергетычны інстытут (аспірантура, 1964).
Працаваў у Уральскім політэхнічным інстытуце (1959—1968, асістэнт кафедры радыёпрыёмных устройстваў, старшы выкладчык кафедры тэарэтычных асноў радыётэхнікі), Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1968—1972 і 1975—1988 — дацэнт, прафесар кафедры радыёперадаючых устройстваў і радыётэхнічных сістэм, 1972—1975 — загадчык кафедры канструявання і вытворчасці радыёапаратуры, 1988—2006 — загадчык кафедры радыёпрыёмных устройстваў, 2008—2015 — прафесар кафедры радыётэхнічных сістэм).
Навуковыя інтарэсы: статыстычная тэорыя і тэхніка фарміравання, прыёму і апрацоўкі сігналаў у радыётэхнічных сістэмах.
Remove ads
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2001) і інш.
Бібліяграфія
- Оптимизация устройств обработки многоцелевых сложных сигналов в совмещенных системах и в средствах их радиоразведки : диссертация … доктора технических наук : 05.12.17 / Чердынцев Валерий Аркадьевич. — Минск, 1982.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads