Валерый Мікалаевіч Гурын
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Мікалаевіч Гурын (30 студзеня 1938, Віцебск — 1 верасня 2007) — беларускі вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, замежны член Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (2001), доктар медыцынскіх навук (1974), прафесар (1975).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1961). У 1966—1984 гадах асістэнт, дацэнт, загадчык кафедры Мінскага медыцынскага інстытута, у 1984—2005 гадах дырэктар Інстытута фізіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адначасова ў 1991—2003 гадах загадчык кафедры, з 2003 года прафесар Белдзяржуніверсітэта.
У 1995—2002 гадах акадэмік-сакратар Аддзялення медыка-біялагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2001—2005 — галоўны рэдактар часопіса «Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». «Серыя медыка-біялагічных навук» (з 2004 года — «Навіны медыка-біялагічных навук»).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па праблемах тэрмарэгуляцыі і сістэмнай рэгуляцыі метабалічных працэсаў. Ім распрацавана канцэпцыя інтэгратыўнасці ролі холінергэтычных нейронаў мозгу, развіваецца ўяўленне аб растармажэнні як прынцыпе працы нервовых цэнтраў. Вывучана роля вегетатыўнай нервовай сістэмы і нейрамедыаторных сістэм мозгу ў рэгуляцыі ліпіднага абмену пры стрэсе. Праведзены даследаванні ролі протэіназ мозгу ў рэгуляцыі працэсаў цеплаабмену і механізмаў узаемадзеяння сістэм тэрмарэгуляцыі і імунітэту, распрацаваны новыя прынцыпы і метады размежавання рэчываў антаганістычнага дзеянні сярод нейратропных сродкаў і новыя спосабы выклікання гіпертэрміі. Пад яго кіраўніцтвам праводзяцца даследаванні, накіраваныя на вывучэнне магчымасці карэкцыі змяненняў, выкліканых у арганізме дзеяннем фактараў прамысловых экасістэм, з выкарыстаннем імунамадулятараў і рэгуляторных пептыдаў.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у т.л. 6 манаграфій.
Асноўныя працы
- Холинергические механизмы регуляции обменных процессов. Мн.: Беларусь, 1975.
- Центральные механизмы терморегуляции. Мн.: Беларусь, 1980.
- Обмен липидов при гипотермии, гипертермии и лихорадке. Мн.: Беларусь, 1986.
- Терморегуляция и симпатическая нервная система. Мн.: Наука и техника, 1989.
- Механизмы лихорадки. Мн.: Навука і тэхніка, 1993.
- Терморегуляция и биологически активные вещества крови. Мн.: Бизнесофсет, 2004 (совм. с Гуриным А.В).
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Механізмы тэрмарэгуляцыі ў норме і паталогіі»[2].
- Ганаровае званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (1998).
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads