Валерый Барысавіч Евароўскі

беларускі філосаф From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Барысавіч Евароўскі (нар. 12 снежня 1962) — беларускі філосаф. Спецыяліст па інтэлектуальнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і філасофскай спадчыне Беларусі. Кандыдат філасофскіх навук (2009), дацэнт (2009)[1].

Хуткія факты Валерый Барысавіч Евароўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 12 снежня 1962 года[1].

Скончыў у 1985 годзе філасофскі факультэт БДУ, у 1990 годзе — аспірантуру Інстытута філасофіі і права АН Беларусі. У 1992 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Філасофскія ідэі Кіеўскай Русі. Тэндэнцыі фарміравання»[1].

З 2004 года працаваў у Інстытуце філасофіі НАН Беларусі: загадчык аддзела беларускай філасофскай, грамадска-палітычнай думкі; кіраўнік Цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў; загадчык аддзела гісторыі філасофіі. Адначасова з 2004 года дацэнт факультэта філасофіі і грамадскіх навук БДУ[1].

У 1999 годзе атрымаў грант на даследаванні ў Архівах Адкрытага грамадства (Будапешт, Венгрыя). Стажыраваўся ў Інстытуце Кенана Цэнтра Вудра Вільсана (2000, Вашынгтон, ЗША), Акадэміі навук Літвы (2011, Вільнюс), Інстытуце Кенана Міжнароднага цэнтра даследаванняў імя Вудра Вільсана (2016, па праграме Фулбрайта, Вашынгтон, ЗША)[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Напрамкі даследаванняў: метадалогія гісторыі і філасофіі, інтэлігенцыя як сацыякультурны феномен, сацыялогія гісторыі, працэс інтэлектуальнага развіцця Беларусі, гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі, філасофія ў нацыянальнай культуры[1].

Бібліяграфія

  • Нацыянальная філасофія Беларусі: тэорыя, архелогія, гісторыя, генеалогія, школа. Мінск, 2014.

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads