Валерый Уладзіслававіч Шацкі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Шацкі (9 жніўня 1937, Масква, Расія — 24 сакавіка 2013) — беларускі музыкант-выканавец (фартэпіяна), педагог. Дацэнт (1987), прафесар кафедры спецыяльнага фартэпіяна ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя (1960; аспірантура, 1963).
Працаваў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі (1967—1978, саліст), Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 1963, кафедра спецыяльнага фартэпіяна, прафесар, у 1997—2012 — загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: музычнае выканальніцтва і педагогіка. Пазапрафесійная дзейнасць: аўтагоншчык.
Узнагароды
Прэмія Міжнароднага музычнага фестываля «Пражская вясна» (1957) і інш.
Творчасць
За гады актыўнай выканальніцкай дзейнасці таленавіты піяніст выступіў у больш чым 500 канцэртах у Беларусі і за мяжой, дзе бліскуча выконваў творы з залатога фонду фартэпіяннай літаратуры.
Бібліяграфія
- «Альбом для юношества» Роберта Шумана (методические рекомендации) : [в 2 ч.] / [составитель В. В. Шацкий]. ― Минск, 1985―1986. ― 2 ч.
- Вопросы интерпретации пьес «Детского альбома» П. И. Чайковского / [составитель В. В. Шацкий]. ― Минск, 1987.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads