Валерый Фёдаравіч Жыгалка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валерый Фёдаравіч Жыгалка (22 кастрычніка 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр.

Хуткія факты Валерый Фёдаравіч Жыгалка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 22 кастрычніка 1940 года ў Мінску[1].

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. 3 1968 года рэжысёр, з 1990 года мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання «Тэлефільм», з 2000 года дырэктар музея Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1].

Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года.

Творчасць

Рэжысёр дакументальных фільмаў: «Выпрабаванні» (1973), «Палескія гарызонты», «Дзяржаўны чалавек» (абодва 1975), «Пераадоленне» (1977), «Ім не было і шаснаццаці» (1978), «Адгукніся, маё дзяцінства» (1980), «Дарога дадому» (1986), «А старыя людзі расказвалі» (1991), «Спецперасяленцы» (1992), «Дарагія мае мінчукі», «Варыянты вострых вуглоў» (абодва 1995), «Сеанс мой вячэрні» (1997), «Палюбі бліжняга свайго» (1998), «Апошні з групы „Джэк“», «Нёман» (абодва 2000) і інш[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Д. М. Гіргель. Жыгалка Валерый Фёдаравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. 3 000 экз. ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads