Валерый Уладзіміравіч Цыганенка
беларускі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валерый Цыганенка (нар. 21 ліпеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам дубліруючага складу клуба «Іслач».
Remove ads
Клубная кар’ера
Выхаванец мінскіх футбольных школ «Трактар», «Атака» і «Алімпія», у 2002 годзе ўслед за трэнерам Барысам Лазарчыкам перабраўся ў слонімскі «Камунальнік». У 2004 годзе выступаў за ЗЛіН, па заканчэнні сезона атрымаў прапанову перайсці ў «Ведрыч-97», які выйшаў у Вышэйшую лігу. Аднак з-за недахопу сродкаў рэчыцкі клуб адмовіўся ад удзелу ў мацнейшым дывізіёне, а Валерый разам з суайчыннікам Анатолем Какшаровым пераехаў у фінскі клуб ТП-47. Пазней вярнуўся ў Беларусь, дзе гуляў за клубы ніжэйшых дывізіёнаў, у 2007 годзе выступаў за літоўскі «Шаўляй».
У 2009 годзе па прапанове Віталя Ледзянёва адправіўся ў Арменію ў клуб «Арарат», а ў наступны год перайшоў у адзін з наймацнейшых кыргызскіх клубаў «Абдыш-Ата». У 2011 годзе гуляў у Таджыкістане, а пасля падпісаў кантракт з узбекскім «Наўбахорам», аднак з-за медыцынскіх праблем вымушаны быў хутка пакінуць каманду[3].
У 2012 годзе вярнуўся ў Беларусь. Адгуляўшы год за рэчыцкі «Ведрыч-97», перайшоў у склад дэбютанта Першай лігі клуб «Іслач». У 2015 разам з «Іслаччу» перамог у Першай лізе. Па заканчэнні сезона 2015 вырашыў завяршыць кар’еру і перайсці на трэнерскую працу[4], аднак у выніку быў заяўлены на сезон 2016. 1 красавіка 2016 года ў 34-гадовым узросце дэбютаваў у беларускай Вышэйшай лізе ў матчы з «Нафтанам» (2:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы, а 8 мая ўжо правёў поўны матч супраць «Мінска» (1:0) на пазіцыі цэнтральнага абаронцы[5]. Пазней згуляў за «Іслач» яшчэ ў некалькіх матчах, дзе звычайна дзейнічаў у абароне, але часам быў нападнікам.
Remove ads
Трэнерская кар’ера
У студзені 2017 года завяршыў кар’еру і поўнасцю перайшоў на трэнерскую працу ў «Іслачы»[6]. У сезоне 2017 уваходзіў у трэнерскі штаб дубля, дзе быў гуляючым трэнерам. У канцы сезона таксама прыцягваўся да асноўнай каманды, у адным матчы выйшаў на замену.
У студзені 2018 года стаў асістэнтам галоўнага трэнера асноўнай каманды «Іслачы» Віталя Жукоўскага[7]. У студзені 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам дубліруючага складу[8]. У кастрычніку 2022 года падоўжыў кантракт з клубам на два гады[9].
Remove ads
Дасягненні
Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2015
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads