Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі

(1481—1545) намеснік ашмянскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімір Іванавіч Пуцяціч-Друцкі-Горскі-Дудакоўскі, Валодка Іванавіч Горскі (не пазней за 1485 — 1545—1546) — намеснік ашмянскі (да 1515-да 1521).

Хуткія факты Уладзімір Іванавіч Друцкі-Горскі, староста ашмянскі ...

З роду князёў Друцкіх, сын князя Івана «Дуды» Друцкага-Горскага і Настассі невядомага паходжання[4].

Упершыню згадваецца ў 8-й кнізе запісаў Метрыкі 15 мая 12 індыкта (1509) у спісе «баяр», якія вярнуліся з маскоўскага палону як князь Валодка Іванавіч[5]. З чаго вынікае, што князь Валодка разам з іншымі князямі Друцкімі, у тым ліку родным дзядзькам князем Дзмітрыем Васілевічам, браў удзел у маскоўска-літоўскай вайне 1500—1503 гадоў і трапіў у палон у бітве на Вядрошы (1500)[6]. Да 1515 года атрымаў урад намесніка ашмянскага, напэўна, па сваім цесцю князю Андрэю Прыхабскім, але ў 1521 годзе гэтага ўраду ўжо не меў[4]. На Попіс 1528 года ставіў трох «коней»[4]. Выступае сведкам актаў у 1533 і 1544 гадах[4].

Жанаты з княжной Данімітрай Андрэўнай з Прыхабскіх, таксама вядомай як Марыя і Марына, дзяцей у іх не было[4].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads