Валдэморт
персанаж кніг пра Гары Потэра From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лорд Валдэмо́рт (англ.: Lord Voldemort; імя пры нараджэнні — Том Ма́рвала Рэдл, англ.: Tom Marvolo Riddle) — выдуманы персанаж Серыі раманаў «Гары Потэр», галоўны антаганіст. Вялікі цёмны чараўнік, які валодае велізарнейшай магічнай сілай і практычна дасягнуў бессмяротнасці пры дапамозе хоркруксаў.
Лорд Валдэморт упамінаецца ва ўсіх кнігах (непасрэдна з Гары ён сустракаецца ў першай, другой, чацвёртай, пятай і сёмай кнігах), а ў фільмах яго граюць Рычард Брэмер (твар на патыліцы Квірэла), Ян Харт (успамін), Крысціян Коўлсан (16-гадовы Том Рэдл у другім фільме), Рэйф Файнс (паўстаўшы Валдэморт, асноўнае аблічча з чацвёртага фільма да канца кінасерыі), Хіра Файнс-Тыфін (11-гадовы Том Рэдл ва ўспамінах Дамблдора ў шостым фільме) і Фрэнк Дылэйн (16-гадовы Том Рэдл ва ўспаміне Гарацыя Слізнарта ў шостым фільме).
Remove ads
Імя
Арыгінальнае імя Voldemort мае французскае паходжанне: прыблізнае значэнне французскага словазлучэння «vol de mort» — «палёт смерці»[1]. У 2015 годзе Роўлінг напісала ў сваім Твітэры, што імя правільна вымаўляецца без «Т» на канцы[2].
Зноскі
- "Роулинг извинилась перед французской публикой за имя, выбранное для Волдеморта"(руск.). HPClub. 2009-02-04. Праверана 2013-03-19.
- "Джоан Роулинг подтвердила, что имя Волан-де-Морта все произносят неправильно"(руск.). HPClub. 2016-10-20. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 2016-10-20.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads