Вальжына Морт
беларуская паэтка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальжына Морт (сапр.: Вольга Мартынава; 1981, Мінск) — беларуская пісьменніца, паэтэса, перакладчыца.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла МДЛУ. Іграла ў п’есе «Калекцыянер» (аўтар і рэжысёр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2.10.2003 у рамках фестываля «Тры дні».
Друкавалася ў беларускіх і замежных літаратурных выданнях (Nihil, Orient Express, Kafka). Аўтар кнігі «Я тоненькая як твае вейкі» (2005). Друкавался ў сумесных зборніках паэзіі «12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Наталлі Арсенневай» (2004), «Frontlinie» і інш. Перакладае з польскай і англійскай. Зборнікі В. Морт выдаваліся ў ЗША[4], Вялікабрытаніі[5], Германіі, Швецыі і ва Украіне, а паасобныя творы перакладзеныя на больш як дзесяць моў[6], у т.л. нямецкую, польскую, шведскую, англійскую, літоўскую, латышскую, славенскую, балгарскую, украінскую мовы.
Удзельніца міжнародных фестываляў паэзіі ў Германіі, Швецыі, Ірландыі, Славеніі, Літве. Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Н. Арсенневай (вясна 2003). Лаўрэат міжнароднай літаратурнай узнагароды «Крышталь віленіцы» Міжнароднага літаратурнага фестываля «Віленіца-2004» (Славенія, 2005).
З 2006 Вальжына Морт жыве і працуе ў ЗША, дзе ў 2008 у выдавецтве Copper Canyon Press выйшаў зборнік беларускамоўных вершаў з іх перакладамі на англійскую мову «Factory of Tears» («Фабрыка слёз»), названы амерыканскім друкам «першым у гісторыі беларуска-англійскім паэтычным зборнікам, выдадзеным на тэрыторыі Злучаных Штатаў». Пераклад выканалі паэт Франц Райт і яго жонка Элізабет Олькерс Райт. Кніга таксама выйшла ў перакладах у Швецыі і Германіі. У 2010 Вальжына Морт была ўганаравана амерыканскай літаратурнай стыпендыяй Фундацыі Лэнэна (2009 Lannan Literary Fellowship), якой штогод уганароўваюцца як вядомыя, гэтак і маладыя «аўтары надзвычайных літаратурных якасцей, якія зрабілі значны ўнёсак у англамоўную літаратуру і выяўляюць патэнцыял для далейшай яскравай працы».[7]
Творчасць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасцю лексікі[крыніца?].
Remove ads
Бібліяграфія
- Я тоненькая як твае вейкі (2005, Логвінаў, Мінск)
- Эпідэмія ружаў (2017, Логвінаў, Мінск)
- Песні для мёртвых і ўваскрэслых (2022, Янушкевіч, Мінск)
Па-англійску
- Factory of Tears (2008, Copper Canyon Press, Port Townsend)
- Collected Body (2011, Copper Canyon Press, Port Townsend)
- Music for the Dead and Resurrected (FSG, 2020; Bloomsbury, 2022)
Пераклады на беларускую
- Ілля Камінскі, Рэспубліка глухіх, пер. з англ. Юлі Цімафеевай і Вальжыны Морт (2023, Скарына, Лондан)[8]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads