Валянціна Васілеўна Пражэева
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Васілеўна Пражэева (28 сакавіка 1943, Свярдлоўск, СССР — 9 красавіка 2023, Мінск, Беларусь) — беларуская артыстка тэатра лялек. Заслужаны артыст Рэспублікі Крым (2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыла ў 1962 годзе Рэспубліканскія курсы пры Міністэрстве культуры Беларусі па спецыяльнасці «рэжысура народных тэатраў». 3 1963 года артыстка Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек. На фарміраванне творчай асобы Пражэевай паўплываў Ан. А. Ляляўскі.
Творчасць
Разнапланавая артыстка. Прафесійнае валоданне лялькамі розных сістэм, праца ў драматычным плане, выразная моўная характарнасць дазваляюць актрысе ствараць яркія запамінальныя вобразы. Сярод роляў: у спектаклях для дзяцей — Мачаха («Папялушка» Т. Габэ ), тыграня Петрык («Тыграня Петрык» Х. Янушэўскай ), Кібальчыш («Ваенная тайна » паводле А. Гайдара), шчаня Мікі («Блакітнае шчаня » Дз. Урбана ), Баба-Яга («Васіліса Прыгожая» К. Чарняк), Фімушка («Званы-лебедзі» Л. Браўсевіча і І. Карнавухавай ; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, г. Каўнас, Літва, 1971), Баба («Дзед і Жораў» В. Вольскага; лаўрэат фестывалю тэатраў лялек Прыбалтыкі і Беларусі, Мінск, 1974); у спектаклях для дарослых — прынцэса Дысперанда («Чортаў млын» І. Штока), Галатэя («Цудоўная Галатэя» Б. Гадар і С. Дарваша ), Ева («Боская камедыя » Штока), дачка Бабы-Ягі («Да трэціх пеўняў» В. Шукшына), дзяўчына Машка («Ляўша» У. Канстанцінава і Б. Рацэра паводле М. Ляскова), Эльвіра Рэнесанс («Клоп » У. Маякоўскага), фрау Босенгейм («Прыгоды бравага салдата Швейка» паводле Я. Гашака), Шарлота («3 Парыжам скончана!..» паводле п’есы А. Чэхава «Вішнёвы сад») і інш. Дыпломы Міжнародных фестываляў тэатраў лялек.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads