Валянціна Ігараўна Зелянкевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Валянціна Ігараўна Зелянкевіч (нар. 20 чэрвеня 1999) — беларуская плыўчыха і трыятланістка. Майстар спорту Беларусі.

Хуткія факты Валянціна Зелянкевіч, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1999 годзе.

Пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Беларусі 2013 года на дыстанцыі 400 м комплексным плаваннем[1]. Срэбраная прызёрка Кубка Беларусі 2015 года на дыстанцыі 200 м на спіне[2]. Чэмпіёнка Беларусі 2016 года на дыстанцыі 200 м на спіне і ў эстафеце 4×200 м вольным стылем[3].

Займалася трыятлонам. Удзельнічала ў пратэстах 2020 года, і з ёй не працягнулі кантракт у мінскім клубе. Восенню 2020 года пераехала ў Расію, дзе працягвала трэніравацца, а таксама працавала трэнерам па трыятлоне і плаванні[4].

Пасля вяртання ў Беларусь была затрымана, прысуджана да двух гадоў абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову[4].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads