Валянціна Міхайлаўна Астрога
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Міхайлаўна Астрога (нар. 16 жніўня 1967, в. Жарсцвянка, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (2005), дацэнт.
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
У 1990 скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 2004, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі, дэкан факультэта грамадскіх прафесій.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: гісторыя народнай адукацыі Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.: урадавая адукацыйная палітыка, сістэма адукацыі, настаўніцкая інтэлігенцыя (падрыхтоўка, фарміраванне як сацыяльнай групы, прававое і матэрыяльнае становішча).
Выбраная бібліяграфія
- Асноўныя кірункі дзейнасці педагагічных таварыстваў узаемадапамогі настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Труды БГТУ. Сер. V, Политология, философия, история, филология. — 2006. — Вып. ХIV.
- Падрыхтоўка педагагічных кадраў у Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Веснік адукацыі. — 2007. — No 10.
- Адносіны царызму да настаўніцтва Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. / В. М. Астрога // Беларускі гістарычны часопіс. — 2008. — No 8.
- Гісторыя Беларусі: вучэб.метад. дапаможнік / І. У. Каляда, В. М. Астрога. — Мінск: БДТУ, 2009.
- Фарміраванне настаўніцтва як сацыяльнай групы (другая палова ХІХ — пачатак ХХ ст.) / В. М. Астрога // Труды БГТУ. Сер. V, Политология, философия, история, филология. — 2009. — Вып. ХVII.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads