Валянціна Сямёнаўна Вачынская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянціна Сямёнаўна Вачынская (12 студзеня 1922, в. Бацюты, цяпер Падляскае ваяводства — 16 лютага 1985) — Герой Сацыялістычнай Працы (1972)[1].
З 1949 года ў калгасе «Расія» Гродзенскага раёна: палявод, з 1957 года загадчыца вытворчым участкам, з 1976 года брыгадзір паляводчай брыгады вучэбна-вопытнай гаспадаркі «Прынёманскі» Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Званне Героя прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства[1].
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1963-1971 гадах[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (1960, 1972), ордэнам «Знак Пашаны» (1957)[2].
Памяць
Імем В. С. Вачынскай названая вуліца ў вёсцы Путрышкі Гродзенскага раёна[2].
Зноскі
- Вачинская Валентина Семёновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 106. — 737 с.
- Валянціна Сямёнаўна Вачынская на сайце «Героі краіны»
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads