Валянцін Іванавіч Пакроўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Валянцін Іванавіч Пакроўскі
Remove ads

Валянцін Іванавіч Пакроўскі (1 красавіка 1929, Іванава (Расія) — 29 кастрычніка 2020, Масква) — савецкі і расійскі інфекцыяніст і эпідэміёлаг. Доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1967), акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1982, член-карэспандэнт з 1971), Расійскай акадэміі медыцынскіх навук (1991—2013), Расійскай акадэміі навук (2013). Замежны член НАН Беларусі (2000), ганаровы член Расійскай акадэміі адукацыі (2004).

Хуткія факты Валянцін Іванавіч Пакроўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў 1-ы Маскоўскі медыцынскі інстытут (1952), дзе працаваў у 1955—1964. З 1965 — загадчык кафедры, з 1971 — дырэктар Цэнтральнага НДІ эпідэміялогіі. У 1987—1992 — прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР, у 1992—2006 — Расійскай акадэміі медыцынскіх навук, адначасова ў 1997—2008 — загадчык кафедры Маскоўскай медыцынскай акадэміі ім. І. М. Сечанава. З 2001 — галоўны пазаштатны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

У 1989—1991 — народны дэпутат СССР.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Асноўны напрамак навуковых даследаванняў — распрацоўка прынцыпаў тэрапіі інфекцыйных хворых і праблем эпідэміялогіі. Даследаваў асновы рацыянальнага прымянення антыбіётыкаў, сродкаў неадкладнай тэрапіі. Абгрунтаваў і ўкараніў у клініку інфекцыйных хвароб метады інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі. Унёс уклад у барацьбу з эпідэміямі інфекцыйных хвароб (чума, халера, менінгакокавая інфекцыя) у розных раёнах Расіі і замежных краін. Пад яго кіраўніцтвам разгорнуты фундаментальныя і прыкладныя даследаванні па праблемах СНІДу.

Аўтар больш за 700 навуковых прац, у тым ліку 30 манаграфій, падручнікаў, больш за 20 вынаходстваў.

Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі (1997) за цыкл работ па этыялагічнай дыягностыцы, клініцы і этыятропнай тэрапіі невядомых раней інфекцыйных захворванняў (мікаплазма-пнеўманія інфекцыя, легіянелёз, пнеўмацыстоз, ротавірусная інфекцыя). Прэміі Урада Расійскай Федэрацыі: за распрацоўку метадаў лячэння халеры і іншых вострых кішачных інфекцый (1996), за распрацоўку пептыднага прэпарата «Імунафан» і яго практычнае прымяненне ў патагенетычным тэрапіі (1999), за стварэнне камплекта міждысцыплінарных падручнікаў «Инфекционные болезни».

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Леніна (1986), «За заслугі перад Айчынай» II (1999) і III (1994) ступеняў, медалямі.

Remove ads

Асноўныя працы

  • Микоплазма пневмонии — инфекция. М., 1978 (у суаўт.).
  • Приобретенный иммунитет и инфекционный процесс. М., 1979 (у суаўт.).
  • СПИД: синдром приобретенного иммунодефицита. М., 1988 (у суаўт.).
  • Стрептококки и стрептококкозы. М., 2006 (у суаўт.).

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads