Валянцін Дзмітрыевіч Ткачоў
фізік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Валянцін Дзмітрыевіч Ткачо́ў[2] (19 лютага 1939, Мінск — 16 лютага 1985) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1968), прафесар (1969). Член-карэспандэнт АН Беларускай ССР (1974). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1980—1985).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1961 годзе.
Працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР (1961—1962), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1962, фізічны факультэт, праблемная лабараторыя паўправадніковай тэхнікі, у 1964—1966 — загадчык лабараторыі, з 1966 — кафедры фізікі паўправаднікоў, адначасова з 1972 — аддзела фізікі і тэхнікі паўправаднікоў НДІ прыкладных фізічных праблем), Беларускім політэхнічным інстытуце (рэктар у 1976—1983 гадах), Інстытуце фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН БССР (з 1983, загадчык лабараторыі спектраскапіі паўправаднікоў).
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: фізіка паўправаднікоў; радыяцыйная фізіка і спектраскапія цвёрдага цела; паўправадніковая электроніка. Абгрунтаваў мадэль утварэння ўстойлівых радыяцыйных дэфектаў у паўправадніковых матэрыялах[2]. Распрацаваў высокаадчувальныя аптычныя метады даследавання дэфектаў у паўправадніках[2].
Узнагароды
Званне «Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР» (1980), прэмія Ленінскага камсамола Беларусі (1972) і інш[3].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads