Ван Цінюнь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ван Цінюнь (кіт. трад. 王子端; 1151 — 1202) — кітайскі мастак і каліграф часоў дынастыі Цзінь.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вобласці Хэдун (сучасны павет Юнцзі правінцыі Шаньсі). Пра яго бацькоў мала звестак. Быў пляменнікам вядомага мастака Мі Фу. Ван Цінюнь нарадзіўся на тэрыторыі, захопленай чжурчжэнямі, якая ўвайшла ў склад заснаванай імі дзяржавы Цзінь. Нягледзячы на сваё паходжанне, ён ужо ў 1176 годзе паспяхова здаў сталічны экзамен, атрымаўшы вышэйшую навуковую ступень цзіньшы. У далейшым зрабіў бліскучую афіцыйную кар’еру: стаў членам Акадэміі Ханьлінь — Цэнтральнай гуманітарнай установы дынастыі Цзінь. У 1201 годзе атрымлівае прызначэнне на пасаду прыдворнага гістарыёграфа. Памёр у 1202 годзе ў г. Яньцзіне (Сучасны Пекін).
Remove ads
Творчасць
Стаў прадаўжальнікам традыцый школы «мастакоў-літаратараў» (вэньжэнь хуа). Ён працаваў выключна ў манахромнай тэхніцы, спалучаючы кампазіцыі са старых засохлых дрэў, камянёў і бамбука, што можна ўбачыць на адзіным захаваным яго творы — гарызантальным скрутку «Самотны бамбук і засохлае дрэва».
Творы і погляды Ван Цінюня аказалі істотны ўплыў на жывапісную практыку дзяржавы Цзінь, прыўнеслі ў яе манеру пісьма і эстэтычныя прыёмы, уласцівыя школе «мастакоў-літаратараў».
Remove ads
Зноскі
- Wang Tinyung // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads