Варанок (альбом)
семнаццаты музычны альбом Зміцера Вайцюшкевіча From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Варано́к» — сямнаццаты музычны альбом Змітра Вайцюшкевіча і гурта «WZ-Orkiestra», выдадзены ў 2013 годзе.[1] Песні з альбому запісаны на вершы Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева ў аранжыроўцы Змітра Вайцюшкевіча.
Remove ads
Змест
Remove ads
Удзельнікі
- Зміцер Вайцюшкевіч — спеў;
- Алег Іваноў — гітара;
- Аляксандр Шувалаў — баян;
- Вясаслаў Сяргеенка — бас-гітара;
- Андрэй Сапоненка — бубен;
- Канстанцін Гарачы — фартэпіяна;
- Зміцер Бударын — трамбон;
- Зміцер Ціхановіч — труба;
- Віталь Ямуцееў — саксафоны, аранжаванне духавых
- Галіна Казіміроўская — бэк-вакал;
- Аляўціна Альшанава — бэк-вакал, сцюардэса;
- Vinsent — тэкст, вакал, біт;
- Аляксандра Захарык — спеў.
Remove ads
Крытыка
Музычны журналіст Сяргей Будкін з партала Budzma.by мяркуе, што на дыску «цудоўную паэзію падмацоўвае музычнае суправаджэньне». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by успрымае «гэтую праграму ня тое каб тонкі зьдзек зь вядомай стылістыкі ці пародыю на турэмны шансон, колькі як іранічны погляд на некаторыя музычныя рэаліі». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха лічыць, што «гэтая праца практычна на галаву вышэй за той матэрыял, які цяпер прынята ўпіхваць ў рамкі шансона ― выдатна саранжыраваная, выдатна выкананая музыка з выразным упорам на канцэпцыю». Музычны крытык Ягор Цывілька мяркуе, што альбом «цудоўна аранжыраваны, а небанальная і трапна выкарыстаная духавая секцыя, узятая быццам з амерыканскіх біг-бэндаў, ― проста найвышэйшы клас». Музычны журналіст Зміцер Безкаравайны адзначыў, што «шансон ад Вайцюшкевіча аказаўся занадта гладкім, ахайным і інтэлігентным». Музычны крытык Алег Клімаў рэфлексуе: «Беларускім Стасам Міхайлавым Вайцюшкевічу з такім рэпертуарам, з такой падачай і з такімі аранжыроўкамі не стаць».
Тэхнічныя дадзеныя
Зноскі
- Новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Варанок"(недаступная спасылка). TUT.BY (19 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 жніўня 2020. Праверана 19 красавіка 2023.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads