Варвара Міхайлаўна Саламаха

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Варвара Міхайлаўна Саламаха (нар. 25 мая 1934, в. Рэпін, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць) — работнік лёгкай прамысловасці (ткачыха), Герой Сацыялістычнай Працы (1971).

Хуткія факты Варвара Міхайлаўна Саламаха, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла 7 класаў школы ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1951 годзе пераехала ў Мінск і была прынята на тонкасуконны камбінат вучаніцай ткачыхі. У 1952 годзе паступіла вучыцца на завочнае аддзяленне Усесаюзнага тэхнікума лёгкай прамысловасці ў Мінску. З 1952 па 1992 год працавала ткачыхай на Мінскім тонкасуконным камбінаце (цяпер ААТ «Сукно»). За высокія вытворчыя дасягненні ў сёмай пяцігодцы была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Пэўны час працавала майстрам вытворчага навучання прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 43 г. Мінска.

Remove ads

Узнагароды

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 5 красавіка 1971 г. за выдатныя поспехі ў датэрміновым выкананні заданняў пяцігадовага плана і вялікі творчы ўклад у развіццё вытворчасці тканін, трыкатажу, абутку, швейных вырабаў і іншай прадукцыі лёгкай прамысловасці Варвары Міхайлаўне Саламаха было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».

У 1978 годзе была ўзнагароджана ганаровым знакам «Выдатнік прафесійна-тэхнічнай адукацыі СССР».

Узнагароджана двума ордэнамі Леніна, медалямі. З’яўляецца ганаровым жыхаром Фрунзенскага раёна Мінска.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads