Варшава-Цэнтральная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшава-Цэнтральнаяmap
Remove ads

Варшава-Цэнтральная (польск.: Warszawa Centralna), афіцыйна Цэнтральны вакзал імя Станіслава Манюшкі (польск.: Dworzec Centralny im. Stanisława Moniuszki) — галоўная чыгуначная станцыя Варшавы, размешчана ў цэнтры горада каля Палаца культуры і навукі. Буйны транспартна-перасадачны вузел.

Хуткія факты Варшава-Цэнтральнаяпольск.: Warszawa Centralna, Аператар ...
Thumb
Гранітная шыльда вакзалу, усталяваная пасля рэканструкцыі 2010-2012 гадоў.
Remove ads

Агульная характарыстыка

Станцыя мае 4 падземныя астраўныя платформы з 8 пуцямі. Абслугоўвае міжгароднія і міжнародныя цягнікі, а таксама некаторыя рэгіянальныя цягнікі, якія эксплуатуюцца Мазавецкай чыгункай.

Будаўніцтва пачалося ў 1972 годзе і было завершана ў 1975 годзе. Вакзал быў пабудаваны ў перыяд буму 1970-х гадоў, калі Польская Народная Рэспубліка атрымала шмат крэдытаў і стары галоўны вакзал ужо не мог прымаць усіх пасажыраў.

Станцыю пабудавалі вельмі хутка, што адбілася на якасці. На працягу 1980-х гадоў назіраліся прыкметы пагаршэння стану станцыі. Але, нягледзячы на гэта, будынак на той час быў вельмі сучасным, з эскалатарамі і рассоўнымі аўтаматычнымі дзвярыма.

На думку многіх, станцыю трэба знесці, а на яе месцы пабудаваць новую. Еўра-2012, аднак, змяніла і адклала гэтыя планы. У 2011-2012 гадах Варшава Цэнтральная рэканструявана касметычна, у першую чаргу многія падземныя пераходы, якія вядуць непасрэдна на платформы.

Ад падземных пераходаў, якія злучаюць платформы з горадам, можна хутка дабрацца да розных трамвайных і аўтобусных прыпынкаў. Побач з вакзалам таксама знаходзіцца гандлёвы цэнтр «Залатыя тэрасы».

Remove ads

Фота станцыі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads