Варшаўскі вакзал (Санкт-Пецярбург)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Варшаўскі вакзал (Санкт-Пецярбург)map
Remove ads

Варшаўскі вакзал (руск.: Варша́вский вокза́л) — былы чыгуначны вакзал Санкт-Пецярбурга, знаходзіцца на набярэжнай Абводнага канала, 118. Пабудаваны ў 1851 годзе. Першы ўчастак чыгункі даўжынёй 44,6 км да царскай рэзідэнцыі ў Гатчыне адкрыты ў лістападзе 1858 годзе. У 1859 годзе чыгунка падоўжана да Пскова (273 км), у 1862 годзе — да Варшавы. Асобная лінія была пракладзена да прускай мяжы (Вержбалава), яна злучала Санкт-Пецярбург са сталіцамі еўрапейскіх дзяржаў. У 1857—1860 гадах у выніку рэканструкцыі (арх. П. Сальмановіч) узведзены новы будынак і 2 каменныя дамы для службоўцаў (1 захаваўся).

Хуткія факты Варшаўскі вакзал, Краіна ...

У часы СССР з Варшаўскага вакзала адпраўляліся цягнікі ў Прыбалтыку, Заходнюю Украіну, а таксама міжнародныя (у Берлін, Варшаву, Прагу). Таксама адпраўляліся электрацягнікі лужскага і прыбалтыйскага кірункаў.

15 мая 2001 года вакзал быў закрыты на рэканструкцыю, цягнікі прыгарадных і далёкіх зносін былі пераведзеныя на іншыя вакзалы. У 2011—2012 гадах кантактная падвеска на Варшаўскай лініі (да ст. Бранявая) была часткова дэмантаваная, у 2013 годзе былі цалкам прыбраныя апоры кантактнай сеткі. У 2012—2013 гадах платформа Корпусная Шаша і рэйкі былі цалкам разабраны. Прыгарадныя цягнікі былі цалкам пераведзеныя на Балтыйскі вакзал. Станам на канец 2020 года пероны і пад’язныя пуці вакзала цалкам забудаваны жылымі шматкватэрнымі комплексамі. З існуючай аснасткі застаўся будынак вакзала, цяпер гандлёвы цэнтр, два пакгаўзы і воданапорная вежа.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads