Варшаўскі фінансавы цэнтр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Варшаўскі фінансавы цэнтр (Warsaw Financial Center, WFC) — небаскроб у цэнтры Варшаве (Польшча), на скрыжаванні вуліц Эміліі Плятэр і Свентакшыскай. Самы прэстыжны офісны будынак Варшавы[крыніца?].
Небаскроб здадзены ў эксплуатацыю ў 1998 годзе і быў першым сучасным офісным будынкам у Варшаве. Будынак спраектаваны амерыканскімі фірмамі A. Epstein & Sons International і Kohn Pedersen Fox Associates у супрацоўніцтве з польскімі архітэктарамі. Прататыпам праекту быў між іншых будынак 333 Wacker Drive ў Чыкага.
Warsaw Financial Center прапануе агулам 50 тыс. кв.м. арэндных плошчаў класу А+, а таксама 350 машына-месцаў для аўтамабіляў і веласіпедаў. Кожны з 32 паверхаў мае 1900 кв.м. плошчаў, вышыня столі 2,75 м, і поўнасцю прыстасаваны да патрэб інвалідаў. Будынак абсталяваны 16-цю ліфтамі. Офісы Варшаўскім фінансавым цэнтры мае каля 70 кампаній.
Тэхнічныя рашэнні высокага класу, такія як уласная вадаачышчальная сістэма, электрычны генератар або падземныя рэзервуары ўмяшчальнасцю 600 тыс. літраў, робяць будынак самадастатковым з пункту гледжання доступу да электрычнай і цеплавой энергіі і вады.
З канца 2012 году Warsaw Financial Center з'яўляецца ўласнасцю кансорцыума Allianz Real Estate i Curzon Capital Partners III, інвестыцыйнага фонду пад кіраўніцтвам Tristan Capital Partners.
Remove ads
Спасылкі
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Варшаўскі фінансавы цэнтр на SkyscraperPage.com (англ.)
- http://wfc.pl/0/1 Архівавана 18 студзеня 2014. (англ.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads