Аранскі раён
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аранскае раённае самакіраванне або Варэнскае раённае самакіраванне (літ.: Varėnos rajono savivaldybė, да 1995 — Аранскі раён) — муніцыпальнае ўтварэнне ў Алітускім павеце на поўдні Літвы.
Remove ads
Гісторыя
7 снежня 1959 года да Аранскага раёна была далучана частка тэрыторыі скасаванага Даўгайскага раёна[3].
Насельніцтва
Размеркаванне насельніцтва
Па месцы жыхарства:
- Гарадское — 6174 (34,83 %)
- Сельскае — 20292 (75,27 %)
Па палавой прыкмеце:
- Мужчыны — 14947 (48,00 %)
- Жанчыны — 16190 (52,00 %)
Па веравызнанні:
- Каталікі — 28651 (94,75 %)
- Атэісты — 1146 (3,79 %)
- Праваслаўныя — 349 (1,15 %)
- Іншыя — менш 0,5 %
Па нацыянальнасці (на 2011 год[4]):
Remove ads
Геаграфія
Самы вялікі па плошчы і самы лясны раён у Літве. Плошча 2218 км². З іх 67 % займаюць лясы, 22,6 % сельскагаспадарчыя ўгоддзі, 2,4 % прамысловыя прадпрыемствы і дарогі, 2,2 % вадаёмы, 1,2 % гарады і пасёлкі, 5,9 % плошчы іншага прызначэння.
Адміністрацыйны падзел
Раён уключае 8 старостваў:
- Валькінінкскае (Валькінінку) (літ.: Valkininkų seniūnija),
- Аранскае (Варэнас) (літ.: Varėnos seniūnija),
- Відзеню (літ.: Vydenių seniūnija),
- Канявас (літ.: Kaniavos seniūnija),
- Марцінконіскае (Марцінконю) (літ.: Marcinkonių seniūnija),
- Матуйзу (літ.: Matuizų seniūnija),
- Меркінес (літ.: Merkinės seniūnija),
- Якену (літ.: Jakėnų seniūnija).
Беларускія гаворкі
У 1966 годзе абследавана гаворка вёскі Новыя Мацалі. Адметная лексіка ўвайшла ў пяцітомны «Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча». У пачатку XXI стагоддзя беларускія гаворкі раёна даследаваў Міраслаў Янковяк, апублікаваны запісы вуснай мовы розных вёсак (Боўбаты, Дубічы, Котра, Кавалькі, Парамок, Рудня і інш.)[5]
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads