Васкрасенская набярэжная

From Wikipedia, the free encyclopedia

Васкрасенская набярэжнаяmap
Remove ads

Васкрасенская набярэжная (з 1923 па 2014 год — Набярэжная Рабесп’ера) — набярэжная ў Санкт-Пецярбургу, якая праходзіць па левым беразе ракі Нявы ад Вадаправоднага завулка да Ліцейнага моста. Нумарацыя дамоў ідзе ўніз па цячэнні, да Ліцейнага моста. Назва звязана з назвай царквы, якая знаходзілася ў пачатку XVIII стагоддзя на рагу праспекта Чарнышэўскага (былы Васкрасенскі) і Шпалернай вуліцы.

Хуткія факты Васкрасенская набярэжная Санкт-Пецярбург, Цэнтральны раён, Агульная інфармацыя ...

У 1852 годзе ўчастак берага ў раёне Ліцейнага праспекта на працягу 288 м быў умацаваны высокай вертыкальнай гранітнай сцяной з двума спускамі. Астатняя частка набярэжнай мацавання не мела, бераг уяўляў сабой шырокую спадзістую паласу. Набярэжная доўгі час інтэнсіўна выкарыстоўвалася як пляцоўка для разгрузкі і захоўвання будаўнічых матэрыялаў і лесу, якія прыбывалі ў горад па вадзе.

У 1923 годзе была набярэжная была перайменавана ў памяць пра Максіміліяна Рабесп’ера.

23 чэрвеня 2014 года пастановай Урада Санкт-Пецярбурга набярэжнай вернута першапачатковая назва — Васкрасенская.

Remove ads

Літаратура

  • Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads