Васіль Барысавіч Раманоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Барысавіч Раманоўскі (нар. 6 лютага 1961, Баранавічы Брэсцкай вобласці) — беларускі ўрач і палітык.
Біяграфія
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.
Працаваў урачом-інтэрнам, урачом-тэрапеўтам кардыялагічнага аддзялення Баранавіцкай гарадской бальніцы, загадчыкам рэўматалагічнага аддзялення, загадчыкам першага тэрапеўтычнага аддзялення Баранавіцкага гарадскога тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання № 1, загадчыкам рэўматалагічнага аддзялення, загадчыкам нефралагічнага аддзялення дзяржаўнай лячэбна-прафілактычнай установы «Баранавіцкая гарадская бальніца», загадчыкам Баранавіцкай гарадской станцыі пералівання крыві, галоўным урачом установы аховы здароўя «Баранавіцкая гарадская бальніца».
Галоўны ўрач установы аховы здароўя «Баранавіцкая цэнтральная паліклініка».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Remove ads
Зноскі
- Раманоўскі Васілій Барысавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads