Васіль Васілевіч Баранаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васільевіч Баранаў (нар. 10 студзеня 1959, в. Ельня, Бранская вобласць, Расія) — беларускі мастак-графік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 10 студзеня 1959 года ў вёсцы Ельня Бранскай вобласці, Расіі. Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ў 1978 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1987 годзе і творчыя акадэмічныя майстэрні Міністэрства культуры Беларусі ў 1991 годзе. Удзельнічае ў мастацкіх выставах з 1985 года[1].
У 1991–1994 гадах выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1988 года[1].
Remove ads
Творчасць
Працуе ў галіне станковай графікі. Асноўныя творы: кампазіцыі «Крык», «Змрок», «Змярканне», «Калядная зорка в. Лялічы»; цыклы «Азяроды», «Птушкі Варвары Арэхаўны», «Погляд старых фотаздымкаў», «Чорная кераміка Такарэўскага», «Спевы роднага краю», «Развітанне»[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў фондах Беларускага саюза мастакоў[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны бронзавым медалём Акадэміі мастацтваў СССР (1987)[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads