Васіль Васільевіч Грынін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васільевіч Грынін (1920, с. Ацямар, Лямбірскі раён, Мардовія, Расія — 30 студзеня 1998) — беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1990) , прафесар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Гісторыя», 1943), Саратаўскае бранятанкавае вучылішча (1945), Інстытут філасофіі і права АН БССР (аспірантура, 1962).
Працаваў у Саратаўскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце і Зубаўрачэбнай школе г. Саратава (з 1945, выкладчык гісторыі УКП(б) і асноў марксізму-ленінізму), Казанская вышэйшая партыйная школа (старшы выкладчык кафедры філасофіі), Інстытуце філасофіі і права АН БССР (навуковы супрацоўнік), Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі (1964—1998, прафесар кафедры «Філасофія»).
Навуковыя інтарэсы: фундаментальныя праблемы гістарычнага матэрыялізму; праблема базісу і надбудовы; дыялектычны матэрыялізм; матэрыялістычнае абгрунтаванне працэсаў пераемнага развіцця духоўнай культуры; узаемадзеянне культуры і ідэалогіі; тэорыя ўласнасці; тэорыя і методыка навучання філасофіі.
Памёр 30 студзеня 1998 года, пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска.
Remove ads
Бібліяграфія
- Социальная детерминированность прерывности и непрерывности в развитии духовных общественных отношений : диссертация … доктора философских наук : 09.00.01 : защищена 00.00.1990 : утверждена 00.00.1990 / Гринин Василий Васильевич. ― Минск, 1987.
- О материалистическом понимании преемственности в развитии духовной культуры : автореферат диссертации … кандидата философских наук / В. В. Гринин. ― Минск, 1967.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads