Васіль Васільевіч Сазонаў
расійскі і беларускі архітэктар From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Васільевіч Сазонаў (1850 — ?) — інжынер-архітэктар[1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1850 годзе[1].
Першапачатковую адукацыю атрымаў у прыватнай гімназіі Келера[1]. Паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1868 годзе і скончыў курс у 1873 годзе са званнем архітэктарскага памочніка і чынам X класа[1].
У 1877 годзе атрымаў званне інжынер-архітэктара. Пры выпуску прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай імперыі і ў хуткім часе прызначаны гарадскім архітэктарам у Нахічэвані-на-Доне[1]. Дзейнасць В. Сазонава складалася тут, галоўным чынам, у складанні чарцяжоў, праектаў і смет і ў назіранні за пабудовамі. Па скасаванні гэтай пасады, у 1878 годзе, В. Сазонаў зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэту і прызначаны членам камісіі па даследаванні гранітных радовішчаў на астравах Фінскага заліва і Ладажскага возера[1].
У хуткім часе прызначаны малодшым архітэктарам у пскоўскае будаўнічае аддзяленне. Тут В. Сазонаў амаль выключна праводзіў рамонтныя працы ў розных казённых і грамадскіх будынках. У 1883 годзе ён быў прызначаны там жа губернскім архітэктарам і ў тым жа годзе перайшоў на пасаду губернскага архітэктара ў Камянец-Падольскі[1]. Праз некаторы час, у 1884 годзе, прызначаны епархіяльным архітэктарам і з гэтых пор будаўнічая дзейнасць яго засяроджана была галоўным чынам на пабудове цэркваў у паветах Падольскай губерні. У якасці губернскага архітэктара В. Сазонаў ажыццяўляў капітальны рамонт Праскураўскага шасэ і працы па грамадзянскіх збудаваннях[1].
У 1886 годзе пераведзены губернскім архітэктарам у г. Магілёў і пасаду гэту займаў прынамсі да 1892 года[1]. За час з 1887 па 1892 год загадваў тут пабудовай мастоў, рамонтнымі працамі ў казённых будынках, а каля 1891-92 года праводзіў пабудову ў г. Гомелі[1].
Remove ads
Творчасць

- у 1873-78 гадах у Нахічэвані-на-Доне[1]:
- два моста (цераз Дон і яго прыток) — па гатовым праекце[2]
 - мураваная царква Святога Карапета на Армянскіх могілках
 - два шэрагі гандлёвых лавак на плошчах
 
 - у 1878-83 гадах[1]:
- жаночае духоўнае вучылішча ў г. Пскове
 - мураваная царква ў с. Рудне Гдоўскага павета Санкт-Пецярбургскай губерні
 
 - у 1883-87 у Падольскай губерні[1]:
- жаночае духоўнае вучылішча ў м. Тульчыне Брацлаўскага павета
 - барак пры будынку богаўгодных устаноў у Камянцы-Падольскім
 - мураваныя цэрквы па гатовых праектах[1]:
- у с. Садкі Ямпальскага павета
 - Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў м. Мураваныя Курылаўцы Угліцкага павета
 - Свята-Пакроўская царква ў г. Чарапашынцах Вінніцкага павета
 
 - мураваная званніца з брамай на могілках у г. Камянцы-Падольскім[3]
 - драўляныя цэрквы (часткова па сваіх, часткова па гатовых праектах[1]:
- у с. Кусікоўцы Камянецкага павета
 - у Луцку Луцкага павета
 - у Патоку[4] Вінніцкага павета
 - Свята-Мікалаеўская царква ў Паланцы
 - у Трасцінцы Брацлаўскага павета
 - у Арлоўцы Брацлаўскага павета
 - у Малдоўцы Балцкага павета
 - у Ярмолінцах Гайсінскага павета
 - у Феліцыянцы Угліцкага павета
 - Свята-Мікалаеўская царква ў Вілах Яругскіх Угліцкага павета (1887-91)
 
 
 - у 1887-92 гадах у Магілёўскай губерні[1]:
- перабудова будынкаў былых прысутных месцаў пад турму ў г. Клімавічах[5]
 - мураваная Свята-Духаўская царква[6] ў м. Жлобіне (па гатовым праекце)
 - драўляная Свята-Пакроўская царква царква ў с. Балотным Рагачоўскага павета (па гатовым праекце)[7]
 
 
Remove ads
Зноскі
- Альбо Патоцы. У рускамоўнай крыніцы напісана «Церковь в с. Потоке Винницкого уезда»
 - Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Глобус Беларусі (руск.)
 - Васіль Васільевіч Сазонаў на сайце Radzima.org
 - цяпер не існуе, але ў вёсцы пабудаваны аднайменны новы храм
 
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
