Васіль Паўлавіч Пугачоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Паўлавіч Пугачоў (нар. 18 лістапада 1949, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны, дзяржаўны дзеяч, былы першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 лістапада 1949 года ў Магілёўскай вобласці.
З 1967 па 1995 гады праходзіў службу ва Узброеных сілах СССР і Рэспублікі Беларусь. Навукова-педагагічнай дзейнасцю займаўся з 1975 года на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, намесніка начальніка і начальніка кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча (МВІЗРВ).
У 1972 годзе скончыў з адзнакай факультэт аўтаматызаваных сістэм кіравання Мінскага вышэйшага інжынернага зенітна-ракетнага вучылішча, а ў 1978 годзе — ад’юнктуру па кафедры аўтаматызаваных сістэм кіравання супрацьпаветранай абароны МВІЗРВ.
З 1993 па 1995 годы з’яўляўся старшынёй Навукова-тэхнічнага камітэта Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.
У 1996 годзе скончыў з адзнакай Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Арганізацыя і кіраванне знешнеэканамічнай дзейнасцю» з прысваеннем кваліфікацыі «Менеджэр-эканаміст».
З 1996 па 2000 гады працаваў кансультантам Камітэта па інвестыцыях Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, начальнікам упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
З 2000 года па 2008 год працаваў намеснікам, першым намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 26 лютага 2008 года[1] па 15 снежня 2014 года[2] працаваў Пастаянным паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь у СНД.
З 2015 года працуе прафесарам кафедры міжнароднага менеджменту эканамічнага факультэта БДУ, выкладае дысцыпліны «Знешнеэканамічная дзейнасць» і «Міжнародны менеджмент».
Remove ads
Узнагароды
- вынаходнiк СССР (1989),
- знак «За выдатныя поспехі ў галіне вышэйшай адукацыі СССР» (1990),
- ганаровыя граматы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2004, 2009, 2014),
- падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2011).
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads