Васіль Пятровіч Рагуновіч
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васіль Пятровіч Рагуно́віч[1] (нар. 27 жніўня 1934) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук (1993[1]), прафесар (2011[2]).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Маркава (сучасны аграгарадок, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць, Беларусь). У 1957 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1965 годзе[1]. З 1961 года ў Цэнтральным навукова-даследчым інстытуце комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў, з 1971 года на пасадзе загадчыка лабараторыі.
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па матэматычным мадэліраванні руху вады і дамешкаў у вадацёках, стварэнню сродкаў аўтаматычнага вымярэння якасных і колькасных характарыстык вады, па распрацоўцы аўтаматычных вымяральных і кіруючых сістэм для басейнаў рэк, нафтаправодаў з выкарыстаннем касмічных тэхналогій і інш.
Сярод апублікаванага:
- Автоматизация математического моделирования движения воды и примесей в системах водотоков. — Л.: Гидрометеоиздат, 1989.
- Гидравлическая изоляция в грунтах радиоактивных отходов: методическое пособие по выполнению курсовых и дипломных проектов для студентов специальностей 1-70 04 01 «Водохозяйственное строительство», 1-70 07 01 «Строительство тепловых и атомных станций» — Мн.: БНТУ, 2011. — SBN 978-985-525-613-8
Студэнтка і выпускніца В. А. Іванкова пад кіраўніцтвам В. П. Рагуновіча ўдзельнічала ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў 2011 года Рэспублікі Беларусь[3].
Remove ads
Зноскі
- Поздравляем! ВАК Республики Беларусь: Присвоила звание (руск.) // Весці БНТУ
- Список авторов работ Республиканского конкурса 2011 года РБ по вузам, секциям и категориям Архівавана 10 верасня 2016. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads