Васіль Сцяпанавіч Казакоў
беларускі дзяржаўны дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Васі́ль Сцяпа́навіч Казако́ў (4 сакавіка 1935, в. Усушак Чавускага раёна Магілёўскай вобласці — 9 верасня 2018[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч, першы міністр аховы здароўя незалежнай Беларусі з 1990 па 1994 год.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 4 сакавіка 1935 года ў в. Усушак Чавускагаі раёна Магілёўскай вобласці. У 1959 годзе скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.
Пасля заканчэння Мінскага медінстытута вярнуўся ў родны рэгіён, дзе прайшоў усе прыступкі службовай лесвіцы — ад радавога ўрача да кіраўніка абласнога звяна. Чатыры гады працаваў тэрапеўтам Хоцімскай райбальніцы, яшчэ пяць гадоў — намеснікам галоўнага ўрача.
З 1965 па 1972 гады — узначальваў Касцюковіцкую райбальніцу. У 1972 яму прапанавалі пасаду намесніка загадчыка аддзела аховы здароўя Магілёўскага аблвыканкама, а затым 9 гадоў ён кіраваў гэтым аддзелам.
У 1987—1990 — намеснік міністра аховы здароўя БССР.
У 1990[2] — 1994[3] гг. — Міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
З 1994 года — галоўны ўрач санаторыя-прафілакторыя «Свiтанак».
Пад рэдакцыяй В. Казакова выдадзены «Даведнік лекара агульнай практыкі» ў 2 тамах. Ён — аўтар шэрагу прац пра захворванні дзяцей у Беларусі пасля аварыі на ЧАЭС.
Remove ads
Зноскі
- Умер первый министр здравоохранения независимой Беларуси Василий Казаков (руск.)(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 11 верасня 2018. Праверана 11.09.2018.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads