Вахтанг Кікабідзэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вахтанг Кікабідзэ
Remove ads

Вахтанг Кікабідзэ (груз. ვახტანგ კიკაბიძე; нар. 19 ліпеня 1938, Тбілісі15 студзеня 2023) — грузінскі і савецкі эстрадны спявак, акцёр , сцэнарыст, кінарэжысёр, аўтар песень.

Хуткія факты Вахтанг Кікабідзэ, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Вахтанг Кікабідзэ нарадзіўся 19 ліпеня 1938 года ў Тбілісі. Ён скончыў інстытут замежных моў, затым стаў артыстам Тбіліскай філармоніі. Кар’еру Кікабідзэ пачынаў як спявак, але кінематаграфічную славу яму прынеслі працы ў фільмах Георгія Данеліі. Кікабідзэ таксама выступаў як сцэнарыст і рэжысёр.

У 1978 годзе ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР. У 1980 годзе Вахтангу Кікабідзэ было прысвоена званне народнага артыста Грузіі.

Ён адмовіўся ад расійскага Ордэна Дружбы ў сувязі з канфліктам у Паўднёвай Асеціі ў жніўні 2008 года[4][5]. Акрамя таго, Кікабідзэ адмяніў свае юбілейныя канцэрты ў Маскве, заявіўшы, што ён паважае рускі народ, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі Расіі супраць Грузіі — не можа прымаць узнагароды і выступаць з канцэртамі. З тых часоў ён не наведваў Расію[6].

5 снежня 2019 года ў Мінску, на «Алеі сяброў», адкрылі помнік Валіко Місандары, герою фільма «Міміно». Помнік адкрыў Вахтанг Кікабідзэ[7][8].

З 2020 года ён быў дэпутатам парламента Грузіі.

Remove ads

Фільмаграфія

Акцёрскія працы

  • 1966 — Сустрэча ў гарах — Гія
  • 1968 — Серэнада
  • 1969 — Не бядуй! — Бенжамен Глонці
  • 1971 — Хатабала
  • 1972 — Я, следчы — Георгій Мікеладзэ
  • 1973 — Зусім прапалы — Герцаг
  • 1974 — Мелодыі Верийского квартала — рамізнік Паўле
  • 1976 — Зніклая экспедыцыя — камісар
  • 1977 — Камень чыстай вады
  • 1977 — Псеўданім: Лукач — Дуруці
  • 1978 — Міміно — Валянцін Канстанцінавіч Мізандары, Міміно
  • 1980 — Дзюма на Каўказе — Аркапос
  • 1981 — Будзь здаровы, дарагі
  • 1984 — ТАСС упаўнаважаны заявіць — Джон Глэб
  • 1984 — Вольга і Канстанцін — Кастусь Гагуадзэ
  • 1985 — Раніца без адзнак — Джон Глэб
  • 1985 — Мужчыны і ўсе астатнія
  • 1994 — Весяленькая паездка
  • 2000 — Фартуна — капітан Фама Арчылавіч
  • 2008 — Каралева — Дадыяні Іраклій Надаравіч
Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads