Вахтанг I Гаргасалі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вахтанг I Гаргасалі
Remove ads

Вахтанг I Гаргасалі (каля 440502) — цар Іберыі ў другой палове V стагоддзя, адзін з заснавальнікаў грузінскай дзяржаўнасці. Сын Мірдата V з дынастыі Хасраідаў. Яго мянушка «Гаргасал» перакладаецца з персідскай[3][4] як «ваўчыная галава» (намёк на форму яго шлема).

Хуткія факты цар Іберыі, Папярэднік ...

Сваяк і даннік персідскіх Сасанідаў, Вахтанг браў удзел у іх войнах з грэкамі і эфталітамі. У адносінах з Візантыяй дамагаўся прызнання аўтакефальнасці Грузінскай царквы. Ён правёў мерапрыемствы па ўмацаванні грузінскіх крэпасцей і ўступіў у саюз з армянскімі Маміканянамі, а ў 482 годзе ўзначаліў буйное паўстанне супраць персідскага валадарства.

Калі антыперсідская барацьба грузінаў і армян пацярпела паражэнне, Вахтанг I быў вымушаны шукаць выратавання ў Эгрысі. Абяцаючы пакору Сасанідам, вярнуўся ў Іберыю і ці то заснаваў, ці то перабудаваў Тбілісі, у які разлічваў перанесці з Мцхеты сталіцу дзяржавы. Ён адмовіўся браць удзел у персідскіх войнах з Візантыяй і загінуў у бітве з карным атрадам Сасанідаў.

Грузінскі народ на працягу стагоддзяў захоўвае памяць пра цара Вахтанга I. Ён стаў улюблёным героем народных паданняў, а грузінская царква прылічыла яго да ліку святых. Ордэн Вахтанга Гаргасала з'яўляецца адной з вышэйшых дзяржаўных узнагарод Грузіі. Рэшткі яго пахаваны ў саборы Светыцхавелі.

Remove ads

Зноскі

  1. საქართველოს ბიოგრაფიული ლექსიკონი — 2001. Праверана 21 сакавіка 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q58357743'></a>
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
  3. Donald Rayfield. The Literature of Georgia: A History. 2nd ed. Routledge, 2000. ISBN 0700711635. Page 61.
  4. Studies in Medieval Georgian Historiography: Early Texts and Eurasian Contexts. Vol. 113. Peeters Publishers, 2003. ISBN 9789042913189. P. 208.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads